Ва Украіне ўзялі пад варту мэра Адэсы

Мэр Адэсы Генадзь Труханаў узяты пад варту, паведаміла ўкраінская Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП). Гэта было зроблена таму, што чыноўнік не ўнёс ва ўстаноўлены тэрмін заклад, які ад яго патрабаваўся.

04.05.2023 / 17:47

Справа Труханава фармальна не мае палітычнага падтэксту і не звязаная з вайной з Расіяй. Гэта працяг ужо даўняй крымінальнай справы, звязанай з карупцыяй. Хоць увогуле да вайны ён меў імідж палітыка, які сімпатызаваў Расіі, быў з ёй звязаны і нават нібыта меў расійскі пашпарт. Пасля пачатку расійскай агрэсіі ён, аднак, публічна заняў выразна праўкраінскую пазіцыю.

Следства лічыць, што ў 2016 годзе мэрыя Адэсы набыла ў прыватнай кампаніі будынак збанкрутавалага завода «Краян» па завышанай цане і такім чынам Труханов і іншыя фігуранты завалодалі больш за 92 млн грыўняў.

У 2019 годзе суд вынес апраўдальны прысуд, але Вышэйшы антыкарупцыйны суд адмяніў рашэнне, і справу накіравалі на паўторны разгляд. 

Чытайце таксама:

Украінская мафія разарвала сувязі з расійскай. Наступствы адчуваюцца па ўсёй Еўропе

«Будзем стаяць да смерці»: мэр Адэсы расказаў пра абарону горада

Афшоры Месі і Назарбаевых — апублікавалі другую частку «Панамскага архіва»

Nashaniva.com