Мужчыну далі чатыры гады калоніі за спробу нібыта збіць даішніка падчас пратэстаў

У судзе Савецкага раёна Мінска асудзілі Аляксея Камароўскага паводле арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 (Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

21.03.2023 / 18:12

Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік ДАІ Масенза, які даў паказанні, быццам Камароўскі хацеў яго збіць.

Суддзя Алена Жуковіч прызначыла Аляксею чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту памерам 3000 рублёў.

Чытайце таксама:

Напісаў «мудзіла» пад фота міліцыянта. Брэсцкага блогера асудзілі на паўтара года калоніі

У Віцебску на машыне міліцыянта на снезе напісалі «Жыве Беларусь». Але ён аказаўся лукашыстам

Жыхара Бярозаўскага раёна асудзілі за «маральныя пакуты» міліцыянера

Nashaniva.com