45-гадовага вартаўніка арыштавалі ў Віцебску па абвінавачванні, што ён напісаў «Жыве Беларусь!» на снезе на аўтамабілі супрацоўніка міліцыі.

Міліцыянт выявіўся лукашыстам і замест таго, каб проста пасміхнуцца, напісаў па гэтым факце заяву ў сваё ведамства.

У нанясенні надпісу абвінавацілі мужчыну. Яго арыштавалі на 10 сутак і, мяркуючы па допісах у каналах сілавікоў, шукаюць, што яшчэ яму навесіць.

На судзе мужчына сказаў, што проста хацеў падняць суседу настрой, піша тэлеграм-канал @zamkadomby.

Лукашэнкаўцы спрабуюць забараніць беларускі нацыянальны дэвіз «Жыве Беларусь!», які масава выкарыстоўваецца праціўнікамі дыктатуры. Адначасова людзей караюць за выкарыстанне беларускага нацыянальнага сцяга і герба «Пагоня». Лукашэнкаўцы ўвялі замест іх сцяг і герб, прыдуманыя пры Сталіне для несамастойнай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Чытайце таксама: Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ. Чырвона-зялёны сцяг — каланіяльны, ён быў прыдуманы сталіністамі. Тады як «Пагоні» больш за 700 гадоў. А БЧБ узнік на яе аснове

Клас
12
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
62