Беларускія вайскоўцы на вучэннях выпрабоўваюць «Іскандэры»

Пастаўленыя Расіяй аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» ужо задзейнічаныя ў вучэбна-баявой рабоце, паведаміла Міністэрства абароны.

09.03.2023 / 19:20

27 лютага Лукашэнка заявіў аб пастаўках Расіяй комплексу «Іскандэр», а праз тыдзень «ВаенТБ» апублікавала відэа аб удзеле комплексаў у вучэннях. 

Як вынікае з відэа, у мінулую сераду вайскоўцы асвойвалі падрыхтоўчыя работы па падрыхтоўцы комплексу да стрэльбаў з выкарыстаннем крылатай ракеты. 

У далейшым плануецца правесці вучэбны пуск. 

Як паведамлялася раней, папярэдне беларускія вайскоўцы прайшлі навучанне ў Расіі.

Nashaniva.com