Фота: БелТА

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што створаны рабатызаваны комплекс, які спалучае ў сабе як сродкі выяўлення, так і сродкі агнявога паражэння паветраных цэляў, піша БелТА. На завяршальным этапе знаходзіцца распрацоўка зенітнага ракетнага комплексу сярэдняй далёкасці і зенітная кіраваная ракета да гэтага комплексу.

«Спадзяюся, што ў гэтым годзе прэм'ер-міністр і кіраўнік ВПК нас парадуюць у гэтым плане», — сказаў ён.

У мінулым годзе айчынныя вытворцы паставілі Узброеным сілам Беларусі больш за 500 адзінак новых узораў узбраення і вайсковай тэхнікі. Сярод іх — мадэрнізаваная рэактыўная сістэма залпавага агню «Ураган-М», а таксама два тыпы ўдарных беспілотнікаў.

Расія паставіла Лукашэнку аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр» з неабходным запасам ракет, боепрыпасаў. Таксама перададзены зенітны ракетны комплекс вялікай далёкасці С-400.

«Будуць пастаўлены самалёты Су-З0СМ, верталёты Мі-35М, бронетранспарцёры, а таксама іншае ўзбраенне, ракеты і боепрыпасы», — заявіў Лукашэнка.

«Разам з Расіяй мы можам вырабляць любыя тыпы ўзбраенняў!» — пахваліўся ён.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2