У Гомелі жорстка затрымліваюць непаўналетніх з «ПВК Р'ёдан»

У гандлёвым цэнтры «Сакрэт» у Гомелі, дзе была прызначаная сустрэча «ПВК Р'ёдан», праходзяць жорсткія затрыманні непаўналетніх, паведамляе выданне «Флагшток».

28.02.2023 / 18:32

Ад удзельніка сустрэчы «Флагштоку» стала вядома пра затрыманне як мінімум трох чалавек. На выхадзе з гандлёвага цэнтра міліцыя ўжывала гумовыя дубінкі:

«Бачу, ідуць 6 міліцыянтаў і 3 кежыкі [гопнікі], накачаныя такія 16-гадовыя хлопцы, іх пачалі дубасіць, потым павязалі».

На ўваходзе ў ГЦ «Сакрэт» знаходзяцца АМАП і групы моладзі. Міліцыя правярае ў маладзёнаў тэлефоны: «Правяраюць галерэі, калі там усё чыста — адпускаюць».

Камунікацыя ў чаце, прысвечаным сходу «ПВК», пры гэтым суправаджаецца ілжывымі паведамленнямі накшталт «чаму нікога няма?», «няма тут ніякай міліцыі». Адзін з акаунтаў у пацвярджэнне нават выкладаў відэа з гандлёвага цэнтра, размешчанага не ў Гомелі, як доказ таго, што сустрэча бяспечная.

Чытайце таксама:

«ПВК Родан» ужо ў Мінску. Плануюць сустрэчу на Каменнай Горцы

У Гомелі і Магілёве аднамомантна з’явіліся паблікі небяспечнай моладзевай субкультуры «ПВК Р’ёдан»

Nashaniva.com