Польшча высылае вайсковага аташэ Беларусі

Беларускі аташэ па пытаннях абароны пакіне Польшчу ў найбліжэйшы час, паведаміў Польскаму прэс-агенцтву (PAP) прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна. Гэта адказ Польшчы на рашэнне Мінска выслаць з Беларусі афіцэра сувязі польскай памежнай аховы і двух супрацоўнікаў польскага консульства ў Гродне.

23.02.2023 / 22:39

Фота: www.gov.pl

«Беларускі аташэ па пытаннях абароны хутка пакіне Польшчу», —сказаў прэс-сакратар дыпламатычнага ведамства.

Паводле яго, высланыя беларускім рэжымам афіцэр сувязі памежнай службы Польшчы і два супрацоўнікі консульства Польшчы ў Гродне Беларусь ужо пакінулі.

Чытайце таксама:

Польшча пачала ўмацоўваць мяжу з Беларуссю

Польшча закрые граніцу? Беларусь аддадуць Пуціну? Меркаванне польскага аналітыка

Пікет супраць закрыцця межаў прайшоў ля Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце

Польшча абмяжоўвае рух на памежным пераходзе «Кукурыкі-Казловічы»

Nashaniva.com