Тыдзень таму такі ж пікет прайшоў каля генконсульства Польшчы ў Гродне. Там «звычайныя грамадзяне» пікетавалі супраць закрыцця памежнага пункта «Баброўнікі». «Наша Ніва» ўважліва вывучыла фоты — выпадковых людзей там не знайшлося

Як развіваліся падзеі

  • 8 лютага журналісту і актывісту польскай нацыянальнай меншасці Андрэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў узмоцненага рэжыму.

  • З 10 лютага польскі бок «у сувязі з важнымі інтарэсамі дзяржаўнай бяспекі» закрыў памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках.

  • 17 лютага Беларусь абвясціла, што рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у Польшчы, будзе цяпер ажыццяўляцца толькі праз беларуска-польскі ўчастак дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

  • 20 лютага Польшча абмежавала рух на памежным пераходзе «Кукурыкі-Казловічы», пакуль «не здымуць абмежаванні з польскіх перавозчыкаў».
Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1