МЗС Украіны: Інфармацыя пра патрабаванне Кіева не ўводзіць санкцыі супраць Беларусі не адпавядае рэчаіснасці

Па словах спікера Міністэрства замежных спраў Алега Ніколенкі, на рэжым Лукашэнкі ўжо наклалі шэраг санкцый за падтрымку вайны супраць Украіны — на вайсковае камандаванне, Камітэт дзяржбяспекі, банкі і іншыя ўстановы і асоб.

12.01.2023 / 16:06

«Паведамленні некаторых СМІ пра нібыта просьбу Украіны не ўключаць Беларусь у апошнія пакеты санкцый не адпавядаюць рэчаіснасці», — сказаў ён.

Ніколенка дадаў, што Украіна і партнёры актыўна працуюць для максімальна змястоўнага напаўнення дзясятага санкцыйнага пакета ЕС, зацвярджэнне якога наспела ўжо даўно.

Нагадаем, што сёння журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк напісаў, што ЕС не ўводзіць санкцыі супраць Беларусі па просьбе Украіны.

Ціханоўская: Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але ён не ахвяра

Nashaniva.com