Паводле яго слоў, патрабаванне Украіны не ўводзіць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі — гэта адна з прычын, чаму рэжым Лукашэнкі не трапіў пад санкцыі ЕС разам з РФ у апошніх санкцыйных пакетах.

Дзявяты пакет санкцый ЕС быў прыняты ў снежні. Тым часам у Брусэлі паскорылі працу над дзясятым пакетам санкцый супраць Расеі.

Краіны-ўдзельніцы ЕС хочуць прыняць новы пакет да саміта Украіна — ЕС у лютым, сказала кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 11 студзеня.

«Мы будзем ціснуць на Крэмль санкцыямі столькі, колькі спатрэбіцца. Мы будзем распаўсюджваць санкцыі на тых, хто вайскова падтрымлівае вайну Расіі, на такіх як Беларусь і Іран», — сказала яна.

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14