Германія ўвяла новыя правілы падачы на шэнгенскую візу

Пасольства Германіі ў Мінску змяніла парадак запісу на падачу дакументаў на шэнгенскую візу.

15.12.2022 / 20:44

Цяпер замест адсочвання свабодных вокнаў трэба рэгістравацца ў спісе чакання, пасля чаго павінен прыйсці ліст з датай і часам запісу.

У пасольстве ўдакладняюць, што з прычыны высокага попыту ад рэгістрацыі да атрымання даты запісу можа прайсці да 4 тыдняў.

Увогуле працэс цяпер будзе просты, прынамсі тэарэтычна:

Пры гэтым парадак браніравання вокнаў на атрыманне нацыянальнай візы Германіі (на вызначаныя дату і час) не змяніўся, новаўвядзенне тычыцца толькі «шэнгена».

Чытайце таксама:

«Каму належыць Крым?» Стала вядома, на якія пытанні трэба адказаць беларусам і расіянам для атрымання ДНЖ у Літве

Польшча ўнесла змены ў парадак атрымання віз. Хто зараз зможа падацца на візу

«У цэлым новаўвядзенне вельмі зручнае». Як працуе новая сістэма рэгістрацыі пры падачы на польскую візу

Nashaniva.com