Куды зніклі знакамітыя «жоўценькія» глазураваныя сыркі?

Чытачы «Нашай Нівы» заўважылі, што ў крамы перасталі пастаўляць тварожныя сыркі «Беларускі». Іх выпускаў Маладзечанскі малочны камбінат.

22.07.2022 / 12:00

Як высветлілася, гэтую лінейку сыркоў забраў Мінскі малочны завод.

«На жаль, мы іх ужо не робім, — адказалі на маладзечанскім камбінаце. — Магчыма, Мінскі малочны завод іх пачне выпускаць, але дакладана не магу сказаць, ці будуць сыркі «Беларускія». Ужо прыкладна месяц не выпускаем. Глядзіце сыркі Мінскага малочнага завода».

На сайце Мінскага малочнага завода сырок «Беларускі» прадстаўлены ў лінейцы, яго тры віды — звычайны глазураваны, з какавай і са згушчонкай.

Скрын: belmilk.by

Раней таксама часова знікалі папулярныя сыркі з пандай — «Мі-Шу». Іх выпускаў Полацкі малочны камбінат. Цяпер яны зноў ёсць у продажы.

Чытайце таксама: 

«Жывём без італьянскай макароны». Што беларусы перасталі купляць з падаражэннем і знікненнем некаторых тавараў?

Nashaniva.com