Фота: irecommend.ru

Фота: irecommend.ru

«Зніклі ўкраінскія кетчупы «Чумак»

Наталля з мужам — з Мінска. Пасля пачатку вайны ва Украіне яны адзначылі для сябе знікненне з крам любімай кавы ў зернях і пральнага парашку.

«Пральны парашок Persil куплялі толькі вытворчасці Германіі ці Польшчы са Славакіяй. Цяпер яго проста няма. Ëсць расійскі варыянт, але ў яго нізкая якасць: ён збіваецца ў камякі ў машыне і горш адмывае.

Што тычыцца кавы, то мы заўсёды набывалі арабіку Paulig. Цяпер калі і ўхопіш яе, то за 42,99 рубля за кілаграм (раней мы бралі зерне за 19-21 рубель). Таму мы сочым за цэнамі ў дастаўцы «яМігам» ці анлайн-дыскаўнтары eMall і набываем любую арабіку, якая хаця б да 40 рублёў», — каментуе Наталля. 

Заўважыла жанчына і знікненне любімых украінскіх кетчупаў «Чумак»:

«Мы перайшлі на расійскія, але яны на смак горшыя: больш вадкія, шмат солі».

Даход сям’і — каля 1600 рублёў на дваіх, муж з жонкай адзначаюць, што агульныя выдаткі на прадукты пасля вайны ў іх выраслі на 20% і прыводзіць прыклад з макаронамі: «Раней 450 грамаў бралі, у сярэднім, па 1,90, а зараз аддаем больш за тры рублі».

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

За мясам сям'я ездзіць выключна на рынак у Ждановічы.

«А вопратку цяпер зусім не набываем: дорага ды выбару нешта няма (асабліва што тычыцца абутку). Таму чакаем магчымасці зрабіць візы і паехаць за мяжу, каб абнавіць гардэроб», — дзеліцца планамі суразмоўца.

«Складана знайсці малако ў тэтрапаках»

Яшчэ адна мінчанка Наталля скардзіцца на тое, што стала складана знайсці ў Мінску малако ў тэтрапаках.

«Напрыклад, была ўчора ў «Гіпа» на Ракасоўскага. З тэтрапакаў стаяла некалькі «Славянскіх традыцый», малака, і амаль усё. Астатняя малочка — у пластыкавых пакетах і бутэльках. Для мяне гэта праблема: я набываю малако адразу на месяц, і менавіта ў тэтрапаках яно найлепш захоўвалася. Цяпер нават не ведаю, што рабіць: бывае, што малако ў такой тары адсутнічае ў гіперах увогуле». 

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

З праблемай сутыкнулася і сястра жанчыны:

«Яна не можа набыць напаўняльнік для кацінага латка Fresh Step, які набывалі раней. Яго папросту няма ў заакрамах».

На ежу і побытавую хімію ў Наталлі ў месяц сыходзіць каля 1500 беларускіх рублёў. Жанчына заўважае, што яшчэ да вайны разавы паход у краму абыходзіўся ёй у 65 рублёў, зараз яна аддае мінімум 80.

«Просты прыклад з аўтаматычным асвяжальнікам для паветра Glade. Напрыканцы зімы я набывала яго прыблізна за 12 рублёў, а ўчора звярнула ўвагу, што ён ужо каля 18».

«Амаль выключылі са спажывання ёгурты і сыркі»

Алена з мужам і дзецьмі жыве ў Барысаве. У сям’і — трое дзяцей. Старэйшая дачка атрымлівае платную адукацыю ў БДУІР (каштуе каля чатырох тысяч рублёў на год). Даход на пяць чалавек — 3200 рублёў, і калі да вайны, па прызнанні гераіні, яны маглі дазволіць сабе набываць з заробку 300-400 даляраў, каб адкладаць, то цяпер трацяць усе грошы, што атрымліваюць.

У сувязі з падаражаннем некаторых прадуктаў прыйшлося перагледзець свае пакупкі.

«Мы зусім перасталі набываць, напрыклад, італьянскую макарону ў сённяшніх умовах: у розных месцах яна каштуе ад 4 да 8 рублёў, а закупаемся мы і ў «Грыне», і ў «Віталюры», і ў «Еўраопце», і ў іншых крамах. Мы ніколі не глядзелі на марку, проста зразумелі, што вось сёння нам макарона з Італіі не па кішэні. Амаль выключылі са спажывання ёгурты і сыркі: яны таксама моцна падаражэлі. Цяпер я пяку дзецям сырнікі».

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Алена расказвае, што большасць асноўных прадуктаў яны прынцыпова шукаюць на зніжках: «Сыр беларускай вытворчасці «Галандскі» — каб не даражэй за 14 рублёў за кілаграм (я проста псіхалагічна не магу заплаціць за яго нават 17, калі заробак застаўся ранейшым і зусім нядаўна мы аддавалі за тое ж 10 рублёў)».

З салодкага дзецям Алена набывае летам марозіва і садавіну.

«Па прысмакі, у асноўным, адпраўляемся ў «Грошык». Тыя ж бананы там тры рублі, а ў «Віталюры» — каля пяці. Я не ведаю, як жывуць людзі з меншым даходам», — задаецца пытаннем суразмоўца.

Чытайце таксама:

На «Куфры» ўкраінскую соль прадаюць ажно па 50 рублёў за 1,5 кілаграма — як з попытам?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
13