Польская фірма Inco-Food — рэзыдэнт свабоднай эканамічнай зоны «Берасьце».

Карыстаючы з гэтага, Inco-Food наладзіла ў СЭЗ вытворчасьць мясных вырабаў з прывазной польскай сыравіны. Мяса захоўвалася ў маразільніку, які таксама месьціцца на тэрыторыі СЭЗ, але належыць беларускай фірме, якая фармальна не рэзыдэнт СЭЗ. Мытнікі падалі пазоў у суд. Берасьцейскі раённы суд прызнаў гэта парушэньнем мытнага заканадаўства і прысудзіў канфіскацыю мяса на суму $1,8 млн і штраф. Гэтае рашэньне давала мытнікам падставы патрабаваць мыта й з усіх папярэдніх партыяў сыравіны, што прывяло б да банкруцтва фірмы.

Распродаж мяса меў адбыцца 12 жніўня і быў адкладзены да разгляду справы судом вышэйшай інстанцыі толькі дзякуючы ўмяшаньню віцэ-прэм’ера Польшчы Ежы Гаўснэра. 17 жніўня Берасьцейскі абласны суд скасаваў рашэньне раённага. Узаеміны з Польшчай уладам даражэйшыя за даляры.

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0