Супрацоўнік Інстытуту фізыкі НАН, кандыдат фізыка-матэматычных навук Вячаслаў Шатохін месяц таму вярнуўся зь Нямеччыны, дзе два гады адпрацаваў у Інстытуце фізыкі складаных сыстэмаў імя Макса Планка.

«НН»: Ці можна гаварыць аб перавабліваньні нашых навукоўцаў?

В.Ш.: Заходняму працадаўцу няма розьніцы, якой нацыянальнасьці спэцыяліст. Галоўнае, каб чалавек, якога ён хоча наняць, быў спэцыялістам.

«НН»: У якіх сфэрах найбольшы попыт на беларускіх навукоўцаў?

В.Ш.: Я ведаю біёлягаў, хімікаў. Больш за ўсё фізыкаў, здаецца. Найменш гуманітароў.

«НН»: Куды найболей зьяжджае нашых навукоўцаў?

В.Ш.: У Нямеччыну. Там і грошай болей даюць на навуку, і ўзровень там вышэйшы, чым, скажам, у Швэцыі або Італіі. Саступае толькі амэрыканскаму і ангельскаму.

«НН»: Дык што, каб таленавітая моладзь заставалася ў Беларусі, ёй трэба забараніць выяжджаць?

В.Ш.: Калі не выпускаць, яна ня пойдзе ў навуку. У Нямеччыне таксама наракаюць, што найлепшыя галовы зьяжджаюць у ЗША. Прэзыдэнт Таварыства Макса Планка казаў пры мне наконт гэтага: «Калі чалавеку там ствараюць лепшыя ўмовы, ён мае права ехаць. Нашая задача — стварыць умовы тут. Калі мы ня можам гэтага зрабіць, дык ня маем права асуджаць чалавека за ягоны выбар». Раз амэрыканскаму прафэсару фізыкі прапанавалі пасаду дырэктара Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела ў Штутгарце. Ён пайшоў у рэктарат свайго ўнівэрсытэту й сказаў, што атрымаў выгадную прапанову. У той самы дзень яму падвысілі заробак у некалькі разоў.

«НН»: Эўрапейцы наракаюць на адток навуковых кадраў у ЗША. Выходзіць, што нашыя пераяжджаюць на вызваленыя месцы?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0