Еўрасаюз мае намер вярнуць Тунісу і Егіпту сродкі, якія былі прысвоены былымі кіраўнікамі гэтых краін Зін аль-Абідзінам Бен Алі і Хосні Мубаракам, а таксама іх атачэннем. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Рады ЕС.

«Аднаўленне фондаў, раскрадзеных былымі рэжымамі Туніса і Егіпта, з’яўляюцца прыярытэтам для нас. ЕС не пашкадуе ніякіх намаганняў, каб дапамагчы аднавіць гэтыя фонды егіпецкаму і туніскаму народам», — заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

У паведамленні прэс-службы зазначаецца, што новае еўрапейскае заканадаўства дазваляе дзяржавам — членам ЕС разблакаваць замарожаныя рахункі на падставе юрыдычных рашэнняў, якія прызнаюцца ў краінах Еўрасаюза.
«Як толькі неабходныя юрыдычныя захады будуць зробленыя, гэта дазволіць размарозіць і вярнуць егіпецкім і туніскім уладам фонды, замарожаныя ў межах санкцыі ЕС супраць былых рэжымаў Мубарака і Бен Алі», — гаворыцца ў паведамленні.

Са студзеня 2011 года ў банках ЕС замарожаны рахункі 48 прадстаўнікоў былога рэжыму Туніса, у тым ліку былога прэзідэнта Зін аль-Абідзіна Бен Алі, якія, на думку ЕС, вінаватыя ў раскраданні дзяржаўных сродкаў. З сакавіка 2011 года замарожаны рахункі былога прэзідэнта Егіпта Мубарака і яшчэ 18 прадстаўнікоў рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?