Буйнамаштабныя пратэсты, як чакаецца, пройдуць у пятніцу ў Егіпце пасля ўказа егіпецкага прэзідэнта Махамеда Мурсі, які значна пашырае яго паўнамоцтвы.

Махамед Мурсі

Махамед Мурсі

Апазіцыя заклікала сваіх прыхільнікаў ладзіць дэманстрацыі на плошчах гарадоў.

Адзін з лідараў апазіцыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Махамед эль-Барадэі абвінаваціў прэзідэнта ў тым, што той абвясціў сябе новым «фараонам» Егіпта.

Паводле тэксту закона, цяпер ніхто не можа аспрэчваць або адмяняць указы, законы і рашэнні Мурсі, нават суды.
Як сказана, такое рашэнне было прынята, каб абараніць дасягненні егіпецкай рэвалюцыі.

Махамед Мурсі таксама звольніў генеральнага пракурора краіны Абдэля Магіда Махмуда і загадаў правесці перагляд шэрагу крымінальных спраў супраць тых, хто быў абвінавачаны ў нападзе на ўдзельнікаў акцый пратэсту падчас праўлення Хосні Мубарака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?