У чарговым матчы групавога раўнду гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» выйграла ў гасцях у швейцарскага «Шафхаўзэна» 33:28.

Лепшыя ў беларусаў: Шэвальевіч, Бабічаў — 6, Ацьман — 5, Д. Рутэнка, Нікуленкаў, Ануфрыенка — 4.

Становішча камандаў: Барселона — 8 балаў (4 матчы), Берлін — 8 (5), Дынама — 7 (6), Заграб — 3 (5), Пік — 2 (4), Шафхаўзэн — 2 (6).

Наступны матч «Дынама» правядзе 2 снежня ў Мінску (Палац спорту) супраць «Берліна».

У плэй-оф выходзяць па чатыры лепшыя каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0