У Бабруйску актывісты дэмакратычных арганізацый сабралі і адправілі ў гарвыканкам 176 подпісаў грамадзян з просьбай прысвоіць імёны рэпрэсаваных пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага вуліцам горада.
Збор подпісаў быў аб’яўлены на вечарыне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 29 кастрычніка ў офісе мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Як паведаміла галоўны арганізатар збору подпісаў Вольга Піманава,
ідэю аб прысваенні імёнаў рэпрэсаваных бабруйскім вуліцам падаў праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні ў Бабруйску.«Ён сказаў, што ў нас быў такі Барыс Мікуліч, пісьменнік, рэпрэсаваны, сёлета яму спаўняецца 100 гадоў, і Грахоўскі, які пачынаў сваю працоўную дзейнасць менавіта ў Бабруйску. Ён нагадаў, што гэты год — Год кнігі, а таксама
Піманава паведаміла, што, калі ўшчыльную занялася зборам матэрыялаў пра пісьменнікаў, высветлілася, што вялікую працу ў гэтым кірунку ўжо правяла бабруйская бібліятэка № 4.
Калектыў гэтай бібліятэкі ўжо некалькі гадоў выступае за тое, каб ёй было прысвоена імя Барыса Мікуліча.
Актывістка паведаміла, што супрацоўнікі бібліятэкі звязаліся з жыхарамі пасёлка Машукоўка ў Сібіры, дзе памёр беларускі пісьменнік, і актыўна вядуць з імі перапіску. «Адтуль перадалі шмат матэрыялу пра Мікуліча. Яны даглядаюць магілу беларускага пісьменніка — і дзеці, і грамадскія актывісты», — зазначыла Піманава.
«У 2002 годзе ў Машукоўцы быў адкрыты надмагільны помнік Барысу Мікулічу.Час, расставіўшы ўсё па сваіх месцах, вярнуў нам сумленнае і незаплямленае імя пісьменніка. Мы памятаем пра вас, Барыс Міхайлавіч…» — напісаў настаўнік гісторыі машукоўскай сярэдняй школы Міхаіл Захарцоў у 2007 годзе ў газеце «Красноярский рабочий».
«Памятаюць пра яго людзі там, у Расіі, у Сібіры, а ў нас гэта тэма нават не ўзнімалася, у нас цішыня», — сказала Піманава. Паводле яе слоў, такая сітуацыя і падштурхнула прадстаўнікоў усіх бабруйскіх дэмакратычных арганізацый да рашэння ўзняць тэму рэпрэсаваных пісьменнікаў.
Як зазначыла Піманава,
ініцыятары збору подпісаў далі ўладам свабоду выбару, якім менавіта вуліцам варта прысвоіць імёны Мікуліча і Грахоўскага, — новым ці старым.