Апеляцыйная палата Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі апраўдала харвацкіх генералаў Антэ Гатовіну і Младэна Маркача, асуджаных у мінулым годзе за ваенныя злачынствы супраць сербаў падчас вайны ў Харватыі ў 1995 годзе.

Гатовіна ў красавіку 2011 года быў прысуджаны да 24 гадоў зняволення, а Маркач — да 18 гадоў. Суд тады палічыў, што яны вінаватыя ў забойствах, рэпрэсіях і знішчэнні уласнасці.

На судовым пасяджэнні ў пятніцу абодва заявілі, што не здзяйснялі наўмысных злачынстваў супраць мірных жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?