У гродзенскай турме лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў камеры адзін, паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Наста Палажанка.

Паводле яе слоў, 15 лістапада Дашкевіч сустрэўся з адвакатам. «У камеры ён сядзіць адзін. Ён ні на што не скардзіцца», — паведаміла Палажанка.

Паводле яе слоў, у Дашкевіча ў камеры няма радыёкропкі, «але ёсць магчымасць яе прынесці». «Па ўмовах строгага рэжыму Дашкевічу дазволена толькі адна бандэроль, вагой у 2 кілаграмы ў год, так што ён вымушаны харчавацца тым, што даюць у турме. У мясцовым кіёску ён можа набыць сабе яшчэ што-небудзь, але толькі па заяве, і не больш чым на 100 тысяч рублёў за месяц», — сказала Палажанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?