Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Следчым камітэце.

«З улікам неаб’ектыўнай інфармацыі па гэтым факце, якая з’явілася ў сетцы Інтэрнэт і выклікала масу чутак і здагадак, да заканчэння разгляду іншая інфармацыя прадстаўлена не будзе»,
— падкрэслілі ў СК.

2 лістапада Радыё Свабода напісала пра тое, што Аляксандра Казака знайшлі мёртвым у лесе. Гэта пацвердзілі сябры кааператыву індывідуальных забудоўшчыкаў «Пейзаж», які знаходзіцца непадалёк ад Ждановічаў. Казака пахавалі на могілках у Тарасаве.

Яшчэ 1 лістапада ў КДБ не пацвярджалі інфармацыю пра смерць Казака.

У СК таксама тады казалі, што крымінальную справу не заводзілі. «Крымінальнай справы па факце забойства чалавека, якога вы называлі, Следчым камітэтам не распачыналася. Я бачыла гэты інфармацыйны паток. Але дакладна, крымінальнай справы ў нас няма», — заявіла тады прадстаўніца СК Юля Ганчарова.

9 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўвалася дзейнасць КДБ. Па выніках нарады дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генпракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасьці, яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з КДБ.

«Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсьць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць ўважлівага расследавання», — заявіў Леанід Мальцаў.

Вынікам нарады стала тое, што кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава адправілі ў адстаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?