Шведскіх мядзведзікаў дашлюць поштай беларускім чыноўнікам з «чорнага спіса» ЕС, паведамляе «Еўрарадыё».

Праваабарончая арганізацыя Östgruppen збірае па ўсёй Швецыі плюшавых мядзведзікаў, каб іх «легальна» адправіць у Беларусь. Цацкі здаюць людзі, якія неабыякава ставяцца да сітуацыі ў нашай краіне. У адрозненне ад «плюшавага дэсанта», гэтым разам мядзведзікаў адправяць поштай. А атрымаюць іх беларускія чыноўнікі з «чорнага спісу» ЕС.

Старшыня Östgruppen Марцін Угла спадзяецца, што ў такім выпадку беларускія ўлады не змогуць прычапіцца да «незаконнага перасячэння мяжы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?