Урад Кеніі прапануе ўнесці істотныя змены ў закон аб шлюбе і сям'і.
Новы законапраект прадугледжвае легалізацыю палігаміі і забарону на калым -- выкуп за нявесту, які, па традыцыі, выплачвае сям'я будучага мужа.
Паводле новага закона сужыццё цягам паўгода і больш прызнаецца законным шлюбам -- гэтая мера накіравана на абарону жанчын і нарлджаных дзяцей, калі ў сям'і здарыўся разлад.
Прапановы ўрада выклікалі пярэчанні ў некаторых грамадскіх груп. Каб уступіць у сілу, законапраект павінен атрымаць ухваленне парламента.
0
0
0
0
0
0