Паводле звестак сіноптыкаў, парывы ветру могуць перасягаць 100 км/г, а вышыня хваль даходзіць да аднаго метра. Аднак па магутнасці новы ўраган уступае «Сэндзі», які абрынуўся на Усходняе ўзбярэжжа ЗША на мінулым тыдні.

У чаканні чарговага ўдару стыхіі ў мэрыі Нью-Ёрка распарадзіліся закрыць усе гарадскія пляжы, паркі і дзіцячыя пляцоўкі. Мясцовыя ўлады не выключаюць, што моцны вецер можа прывесці да абрыву ліній электраперадачы, а снегапад з дажджом сур’ёзна ўскладняць работы па аднаўленні сістэм энергазабеспячэння, разбураных яшчэ ўраганам «Сэндзі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?