Нямецкія туркі штогод адпраўляюць ў Турцыю каля мільярда еўра з тых грошай, якія яны атрымліваюць у Германіі, піша Handelsblatt са спасылкай на даследаванне сацыялагічнага інстытута Info. Амаль кожны трэці турак, які пражывае ў Германіі, рэгулярна або час ад часу дасылае грошы сваякам, якія засталіся на радзіме.

У сярэднім, гэтая сума дасягае 1 300 еўра ў год на чалавека,
што агулам складае каля мільярда ў год для ўсёй турэцкай абшчыны.

Частка грошай — гэта не лішкі заробкаў імігрантаў, а сацыяльныя дапамогі, якія выдзяляюць нямецкія ўлады. 17% нямецкіх туркаў атрымліваюць фінансавую дапамогу ад дзяржавы. Толькі 57% апытаных заявілі, што жывуць на ўласны заробак.

Акрамя грашовых пераказаў туркі адпраўляюць сваякам розныя рэчы, прыборы або прылады, а таксама прадукты. У сярэднім такая матэрыяльная дапамога складае каля 250 еўра на чалавека. Паколькі так паступае 18% турэцкіх імігрантаў, то агулам гэта эквівалентна прыблізна 90 мільёнам еўра ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?