Цяпер яны патрацілі свой інтэлектуальны патэнцыял на стварэнне ўнітаза, здольнага замяніць галкіпера ў рамцы футбольных варот.

Навінка пад назвай Super Great Toiler Keeper прадэманстравала свае ўнікальныя навыкі ў супрацьстаянні з зоркай японскага футбола Тацухіка Куба.

Унітаз забяспечаны камерамі з датчыкамі руху і міні-камп’ютарам, якія дазваляюць яму разлічыць траекторыю палёту мяча за дзясятую долю секунды. Ён вольна круціцца вакол сваёй восі, а для адбівання удараў выкарыстоўвае мячык, што выстрэльвае непасрэдна з клазета.

Гэтае дзіўнае вынаходніцтва — плён сумеснай творчасці двух японскіх кампаній з падобнымі назвамі, але зусім рознай прадукцыяй — вытворцы туалетаў Toto і спартыўныя латарэі Toto.

Такім чынам удзельнікі праекта хацелі паказаць, наколькі сур’ёзна яны ставяцца да аховы навакольнага асяроддзя і берагуць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?