У адпаведнасці з указам ад 16 студзеня 2012 года №35 "Аб павышэнні пенсій" з 1 лістапада бягучага года праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за трэці квартал.

У выніку пераразлікаў пенсій у лістападзе сярэдняя пенсія па ўзросце, паводле ацэнкі, павялічыцца на 14,1% і складзе 1 млн. 964,3 тыс. рублёў

Фінансаванне расходаў на павелічэнне пенсій будзе праводзіцца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Дадатковыя расходы на гэтыя мэты ў лістападзе бягучага года ацэньваюцца ў Br589,8 млрд.

Паводле даных на 1 верасня гэтага года, атрымальнікамі пенсій розных відаў у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з'яўляліся 2 млн. 495,2 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?