Засценак Станулёва. Дзісенскі павет. Тутэйшыя жыхары наладзілі на магільніку хаваць бульбу. Што ж, добра: — пясочак. Але калісь што здарылася мне паглядзець на гэтыя ямы: у ямах часта косці тарчэлі, а ў адной і цэлую галаву пабачыў. Сказаў я ім, што гэтак нягожа рабіць, каб дзеці з касцей сваіх бацькоў здзекваліся.

«НН». № 41. 1912.

Выхад да Бродаў. Беларусь мае тэарэтычны шанец правесці на сваёй тэрыторыі новы нафтаправод, па якім каспійская нафта можа цячы ў Еўропу, абмінаючы Расію. Украіна ўклала 200 млн. даляраў у пабудову нафтаправода, што злучыў чарнаморскі порт Паўднёвы з горадам Броды. Дабудаваць трубу, па якой каспійская нафта магла б прыйсці ў Беларусь, каштуе 80 млн. даляраў.

«НН». № 39. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0