Трапляе беларускамоўны ў пекла. Праз дзень чорт тэлефануе святому Пятру.

— Пятро, прыбраў бы ты гэтага чалавека на неба.

— А што ён такога ўжо робіць? — пытаецца святы Пётр.

— Ды дэмаралізуе страшна. Убачыўшы, што мы да яго на ягонай мове звяртаемся, пачаў упэўніваць чарцянят, што тут рай. Потым, стоячы па вушы ў кіпячым алеі, з відавочнай асалодай штохвіліны прасіў мяне: «Спадар Шатан, будзьце ласкавы запарыць мне кубак свінцовай гарбаты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0