Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход выканання рашэнняў урада па мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў.

«Тэма мадэрнізацыі эканомікі — гэта прыярытэт. Без развіцця не можа быць новай прадукцыі, без новай прадукцыі не можа быць экспарту, — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

— Таму пытанні дэталёвай працы з кожным прадпрыемствам сёння выведзены ў якасці асноўных у дзейнасці ўрада». Гэтыя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі. Чакаецца, што ва ўрадзе як мінімум раз у месяц будзе разглядацца праца па гэтым напрамку некалькіх міністэрстваў і рэгіёнаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?