22 кастрычніка Ларысу Шчыракову з Гомеля выклікалі ў абласную пракуратуру.

Супрацоўніца аддзелу барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ірына Макарэвіч узяла ў журналісткі тлумачэнне з нагоды паказу 26 верасня на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат» сюжэту пра арышт старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца. Сюжэт быў зроблены ад імя Шчыраковай.

«Я патлумачыла, што зрабіла сюжэт на просьбу журналіста „Белсата“. Я не ведаю, як паступіць пракуратура з маім тлумачэннем», — сказала Ларыса Шчыракова карэспандэнту службы маніторынгу.

Гомельская абласная пракуратура 29 мая вынесла папярэджанне Шчыраковай «за дзейнасць на карысць прадзюсарскай кампаніі N.E.W. S. Informacja (Польшча). Незалежная журналістка ў сакавіку размясціла на відэапартале youtube.com відэаматэрялы пра жыхароў вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна, які выказваліся супраць будаўніцтва побач з населеным пунктам завода беленай сульфатнай цэлюлозы. Гэтыя матэрыялы пазней былі распаўсюджаны і на іншых сайтах, у тым ліку і «Белсата».

У пракуратуры палічылі, што кампанія N.E.W. S. Informacja — гэта замежны сродак масавай інфармацыі, і, каб мець з ім стасункі, патрэбна акрэдытацыя ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае папярэджанне Ларысе Шчыраковай падпісаў у маі намеснік пракурора вобласці, старшы дарадца юстыцыі Генадзь Раманюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?