У нядзелю ва ўсіх краінах Еўрасаюза, у тым ліку ў суседняй Літве, будзе адменены летні час.
Штогод, пачынаючы з 2003-га, летні час адмяняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка. А 4-й гадзіне ночы стрэлка гадзіннікаў пераводзіцца на гадзіну назад.

Большасць краін Еўрасаюза пераход на летні час ўвялі ў канцы мінулага стагоддзя. Першая дырэктыва Еўрасаюза наконт дамовы аб пераходзе на летні час была прынятая ў 1980-м годзе. Яна прадугледжвала агульны дзень пачатку пераходу на летні час, піша Delfi.

Беларусь не збіраецца пераходзіць на зімовы час, таму ад 28 кастрычніка розніца паміж Мінскам і Вільняй будзе складаць 1 гадзіну, а паміж Гродна і Беластокам — наогул дзве гадзіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0