Прэзідэнт Сірыі Башар Асад абвясціў у краіне ўсеагульную амністыю. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на дзяржаўнае сірыйскае тэлебачанне.

Гаворка ідзе пра амністыю ў тым ліку і для асуджаных за крымінальныя злачынствы.

Ці будуць выпушчаныя на свабоду арыштаваныя раней праціўнікі рэжыму Асада, не ўдакладняецца.

Ад лютага 2012 года ў Сірыі ідзе ўзброенае супрацьстаянне паміж рэжымам Асада і апазіцыяй. Сітуацыя абвастрылася пасля таго, як улады разагналі сілавым спосабам некалькі шматтысячных акцый пратэсту. Акрамя таго, шматлікія апазіцыянеры былі арыштаваныя. Па дадзеных праваабаронцаў, у ходзе канфлікту загінулі больш за 30 тысяч чалавек.

16 кастрычніка паўстанцы заявілі аб фарміраванні адзінага камандавання усімі аперацыямі супраць войскаў Асада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?