Па лёгкасці вядзення бізнэсу наша краіна апярэджвае Расію (112-я ў рэйтынгу, паміж Палау і Сальвадорам), але адстае ад Польшчы (55-я), Літвы (27-я) і Грузіі (9-я).

У Беларусі вельмі лёгка пачаць сваю справу (мы на 9-м месцы ў свеце сярод 185 краін па лёгкасці бюракратычных працэдур рэгістрацыі). Сапраўды, беларус можа зарэгістраваць прадпрыемства за адзін дзень: і ўзгадненне назвы, і рэгістрацыя ў выканкаме, і адкрыццё рахунку спрошчаныя абсалютна.

Яшчэ лягчэй у Беларусі зарэгістраваць уласнасць. Ідэальная праца сістэмы БТІ вывела беларусаў на 3-е месца ў свеце. А вось падатковая сістэма застаецца не простай. Па ёй Беларусь займае 129-е месца ў свеце, яна бярэ часу, патрабуе наяўнасці шматлікай бухгалтэрыі.

Нізкія месцы займае Беларусь і па лёгкасці падключэння да электраэнэргіі (171-я пазіцыя сярод 185), даступнасці крэдытаў і рэгуляванні замежнаэканамічнай дзейнасці.

У цэлым па лёгкасці вядзення бізнэсу краіна працягвае прагрэсаваць. У пазамінулым годзе Беларусь была толькі 91-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?