Ураджэнец Беларусі 40-гадовы Алег Навіцкі (на здымку справа) паляціць у космас 23 кастрычніка. Ён ачоліць асноўны экіпаж, які будзе каля 4 месяцаў працаваць на Міжнароднай касмічнай станцыі (дагэтуль беларусы там не кіравалі). У яго склад патрапілі расіянін Яўген Тарэлкін і амерыканец Кевін Форд.

Алег Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені ў Мінскай вобласці.
Ён вучыўся ў Расіі, у 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. Да ўключэння ў атрад касманаўтаў Навіцкі каля 9 гадоў служыў у расійскіх ваенна-паветраных сілах, ваяваў у Чачні.

Ад апошняга палёту беларуса ў космас (Уладзіміра Кавалёнка) прайшлі ўжо 30 гадоў.

Вядома, што Алег Навіцкі вельмі любіць беларускія песні, спявае іх разам са сваімі расійскімі калегамі. Калі ён прыязжае ў Чэрвень да маці, то без працы не сядзіць: пілуе дровы, абразае яблыні, фарбуе плот. У школе, якую ён скончыў, ужо рыхтуюцца адчыніць музей касманаўтыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?