24 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя рамана Алеся Аркуша «Палімпсест» з удзелам Міколы Хаўстовіча, Міхася Андрасюка, Юрыя Гуменюка, Таццяны Нядбай.

Алесь Аркуш — заснавальнік Таварыства вольных літаратараў, каардынатар літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».

Прэзентацыя адбудзецца ў Палацы культуры і навукі ў Collegium Civitas, зала 1222, 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай. Пачатак, а 18-й.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0