28 кастрычніка (нядзеля) адбудзецца пілігрымка «Па зямлі старажытных нальшчаў». Пілігрымы наведаюць вёску Багданава, дзе зараз служыць ксёндз Ігар Лашук. У праграме вандроўкі Святая Імша і сустрэча з айцом Ігарам.

У праграме пілігрымкі:

в. Вішнева, касцёл Дабравешчання Насвяцейшай Панны Марыі, магіла а. Уладыслава Чарняўскага, святая крынічка, царква Св. Казьмы і Дзям’яна,

в. Дзясятнікі, Нямецкія могілкі часоў Першай сусветнай вайны з мемарыяльным знакам,

в. Багданава, касцёл. Св. Міхала Арханёла, Святая Імша, сустрэча з а. Ігарам Лашуком, магіла мастака Фердынанда Рушчыца,

в. Гальшаны, касцёл Яна Прадвесніка, францішканскі кляштар, замак, царква Св. Георгія, старая местачковая забудова, старажытнае гарадзішча «Карабель»,

в. Баруны, касцёл Св. Пятра і Паўла — былы базыльянскі кляштар, цудатворны абраз Маці Божай Барунскай,

в. Крэва, касцёл Перамянення Панскага, замак

Пачатак экскурсіі-пілігрымкі: 8.00, Прывакзальная пл., пад вежай каля крамы «Хлеб». Заканчэнне каля 20.00.

(8–033) 637-15-17 МТС Наталля

(8–029) 317-46-25 Velcom Ірына

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?