У Барысаўскім раёне побач з псіханеўралагічным домам-інтэрнатам у вёсцы Тарасікі фатограф НН Сяргей Гудзілін знайшоў могілкі, на якіх хаваюць псіхічна хворых пацыентаў. На рэпартаж адтуль прыйшоў водгук з дома-інтэрната, які паказвае, што там працуюць неабыякавыя людзі.

Адміністрацыя і ўвесь калектыў ГУ «Барысаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» абураныя дадзенай публікацыяй. Тэрыторыя могілак займае амаль адзін гектар зямлі, пахаванні праходзяць з 1962 года, але наш калектыў знаходзіць час тры разы на год (да дня памінання памерлых — Радаўніца, летам, у разгар росту расліннасці, і ўвосень — да свята Пакрова) правесці ўборку і акультурыць тэрыторыю могілак. Штогод увесну да нас прыязджаюць наведнікі, не менш за 80 чалавек, каб памянуць сваіх памерлых сваякоў, і за ўсю бытнасць дома-інтэрната ніводнага наракання ў адрас таго, як выглядаюць могілкі, не было. Мы разумеем, што дадзеная тэрыторыя выглядае не так, як хацелася б нам і людзям, але зрабіць з гэтым, на вялікі жаль, нічога не можам, бо на акультурванне тэрыторыі неабходна каля 65 мільёнаў беларускіх рублёў, якіх у дома-інтэрната няма. Неабходна мяняць плот па ўсіх могілках, што каштуе 36,35 млн беларускіх рублёў, таксама неабходная замена крыжоў і таблічак, а гэта складзе 18 млн рублёў, набыць абсталяванне для скошвання травы — гэта 7 млн рублёў, якіх у дома-інтэрната таксама няма. Работнікі дома-інтэрната у непрацоўны час прыходзяць на могілкі і прыбіраюць іх. Дом-інтэрнат стала атрымлівае падзяку ад сваякоў людзей, якія па волі лёсу знаходзяцца ў нас, а таксама мы атрымліваем падзякі ад сваякоў тых, хто ўжо пакінуў гэтае жыццё. Яны ўдзячныя нам за тое, што мы не застаемся абыякавымі да іх болю, бо ў іх няма магчымасці забраць і пахаваць сваіх сваякоў самастойна, мы робім гэта за іх, і ў далейшым стараемся сачыць за магіламі і наводзіць там парадак. Мы лічым, што замест таго каб нас крытыкаваць, лепш бы аказалі дапамогу ў пошуку спонсараў, якія змогуць дапамагчы нам. Просім не заставацца абыякавымі да дадзенага ліста, а наадварот, дапамагчы нам у нашай справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?