«Тэрмін папярэдняга следства па крымінальнай справе па абвінавачанні Пачобута па арт. 367 ч.2 КК Беларусі прадоўжаны яшчэ на месяц, да 21 лістапада 2012 года, для правядзення дадатковых следчых дзеянняў», — паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці, падпалкоўнік юстыцыі Сяргей Шаршаневіч, перадае «Інтэрфакс».

Пачобут працягвае заставацца пад падпіскай аб нявыездзе. Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», які жыве ў Гродне, арыштавалі ў чэрвені, але пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пачобута абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Тады назіральнікі палічылі, што гэта просты шантаж Польшчы, каб Аляксандр Лукашэнка мог наведаць чэмпіянат Еўропы па футболе.

21 кастрычніка тэрмін расследавання крымінальнай справы журналіста скончыўся. За час следства ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзілася, яго нікуды не выклікалі.

Нагадаем, Пачобуту пагражае турма да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0