Як стала вядома НН, Меір Даган сёння яшчэ знаходзіцца ў хірургічнай рэанімацыі. Стан яго цяжкі, тэмпература цела нармалізавалася — 36,6. Магчыма, пасля абеду Дагана перавядуць у іншае аддзяленне.

Раней паведамлялася, што былому шэфу ізральскай разведкі ў Беларусі перасадзілі печань. Аперацыю праводзіў французскі хірург, якому дапамагалі ізраільскія дактары. У сераду яго стан ацэньваўся як крайне цяжкі.

Родныя разведчыка заявілі, што

ён выбраў Беларусь для аперацыі толькі таму, што ў Германіі і ЗША яму трэба было працяглы час чакаць перасадкі печані. А ў Ізраілі такія аперацыі асобам пасля 65 гадоў не робяць. Між тым у Беларусі знайшоўся адпаведны орган.

Пра знаходжанне Меіра Дагана ў беларускім шпіталі расказаў 16 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнікам расійскіх СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?