Сярод сённяшніх вынікаў адборачных груп, відаць, самы незвычайны вынік зафіксаваны ў матчы Германія — Швецыя (Група С) у Берліне.

Мала таго, што каманды згулялі ўнічыю 4:4, дык немцы к 56-й хвіліне вялі ў ліку 4:0 (Клозэ — 2, Мертэзакер, Ёзіл).

Але шведы сабраліся і высілкамі Ібрагімавіча (62-я), Лусціга (64-я), Элмандэра (76-я) і Эльма (90-я) звялі лік да нічыёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?