Больш фотаздымкаў глядзіце ТУТ.
Каля 150 чалавек прыйшлі на канцэрт Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя «Саўкі ды Грышкі» мелася адбыцца ў Менску ў новым памяшканьні «Арт Сядзібы», але адбылася ў сядзібе Партыі БНФ. У канцэрце ўзяў удзел саксафаніст і флейтыст Павал Аракелян.
З прэзэнтацыі ўкладальнік дыску «Саўка ды Грышка» Аляксей Знаткевіч: «
Прыблізна 150 чалавек прыйшлі на прэзэнтацыю, дакладней патрапілі ў памяшканьне, таму што шмат людзей у гэтае памяшканьне сядзібы Партыі БНФ патрапіць ня могуць. Яно дастаткова малое. Некаторыя людзі слухаюць канцэрт праз вокны. Гэта паўпадвальнае памяшканьне.Адчыненыя вокны ў пакой, дзе граюць Лявон Вольскі і Павал Аракелян. Людзі сядзяць ля вокнаў і слухаюць на вуліцы. Лявон Вольскі выканаў шмат песьняў з праекту „Саўка ды Грышка“, 100 песьняў якога выйшлі на дыску ў сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ і ўсе прысутныя атрымаюць, ці ўжо атрымалі па такім дыску. Нягледзячы на тое, што канцэрт не атрымалася правесьці ў „
За дзень да імпрэзы супрацоўнікі Міністэртва па надзвычайных сытуацыях апячаталі памяшканьне, дзе плянавалася правесьці прэзэнтацыю.
Вось што сказаў Свабодзе дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус: «Учора ўвечары прыйшоў да будынку і ўбачыў апячатаныя дзьверы. Адразу патэлефанаваў уладальніку, які падцвердзіў, што яго выклікалі да будынку і ў ягонай прысутнасьці дзьверы апячаталі супрацоўнікі МНС. Усё вельмі проста: у сераду на generation. by выйшаў цудоўны матэрыял, у якім распавядалася, што „Арт Сядзіба“ ўзнаўляецца ў новым месцы і першаю імпрэзаю ў пятніцу будзе сустрэча зь Лявонам Вольскім. Матэрыял пайшоў па інтэрнэту, яго прачыталі „патрэбныя“ людзі, патэлефанавалі ў адміністрацыю Фрунзенскага раёну, там адразу паніка, тыя накіроўваюць праверыць памяшканьне МНС, а ўладальніка ставяць перад фактам, што новыя арандатары гэтага памяшканьня не пажаданыя. Такім чынам мы сёньня скасавалі падпісаную дамову і новая Арт Сядзіба зачыненая, не пасьпеўшы адчыніцца. Вось такая ланцуговая рэакцыя.
Цяпер вынікае, што ў юрыдычнай асобы зьняць памяшканьне пад нашую дзейнасьце нерэальна, адразу патэлефануюць і запалохаюць праблемамі ў бізнэсе. Застаецца шукаць уласьнікаў фізасобаў і замежныя прадпрыемствы, якім нічога не страшна, альбо шукаць спонсараў для набыцьця нейкага будынку ці памяшканьня ва ўласнасць.Самая непрыемнае, што „Арт Сядзіба“ — гэта зусім не палітычны праект, цалкам
На новым дыску з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» сабраныя 100 песьняў, што гучалі цягам двух гадоў ў эфіры радыё «Свабода» і на сайце. Наведнікі сёньняшняй імпрэзы атрымаюць гэты дыск у падарунак.
25 прэзэнтацыя дыска адбылася ў Магілёве і