Кампанія «Правабааронцы за свабодныя выбары» падвяла вынікі назірання на прэс-канферэнцыі 24 верасня. Імі былі выстаўленыя 95 доўгатэрміновых (106 акругаў) і 295 кароткатэрміновых (150 участкаў) назіральнікаў на выбарчых участках. І на падставе іх справаздач рабіліся высновы. Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, яны зафіксавалі разыходжанне ў сваіх і афіцыйных лічбах выбаршчыкаў, што прыйшлі галасаваць. На датэрміновым галасаванні назіральнікі зафіксавалі па сваіх участках на 10,4% меншую яўку.

У асноўны дзень галасавання, 23 верасня, разыходжанне ў гэтых лічбах склала 18,8%.

Гэта лічбы з тых участкаў, на якіх прысутнічалі назіральнікі кампаніі.

Мінімум на 6 выбарчых участках выбары не адбыліся — яўка склала менш за 50 працэнтаў.

Такую інфармацыю назіральнікі атрымалі з афіцыйных пратаколаў. Правабаронца Алег Гулак не ўпэўнены, што ў выніку тыя пратаколы былі прынятыя да ведама.

Гулак заявіў, што па-ранейшаму адсутнічае празрыстасць падліку галасоў. А гэта не дае ўпэўненасці, што агучаныя ЦВК лічбы грунтуюцца на галасах выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?