У некаторых выбарчых акругах выбары дэпутатаў палаты прадстаўнікоў адбыліся ўжо на 12 гадзін, паведаміў на чарговым брыфінгу ў Палацы Рэспублікі сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Ён нагадаў, што выбары можна лічыць адбыўшыміся, калі яўка выбаршчыкаў на ўчастку перавысіла 50%. Па дадзеных на 12.00, паведаміў Лазавік, у Гомельскай-Юбілейнай акрузе № 31 яўка выбаршчыкаў склала 51%, у Гомельскай-Сельмашаўскай № 32 — 51,2%, Гомельскай-Прамысловай № 35 — 53%, у Жыткавіцкай № 39 — 51,6%, Хойніцкай № 47 — 54,4%, Быхаўскай № 81 — 62,8%, Горацкай № 82 — 55,1%, Асіповіцкай № 82 — 51,7%.

«У цэлым сур’ёзных прэтэнзій і паведамленняў аб парушэннях у ЦВК не паступала», — заявіў Лазавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?