«Калі не памыляюся, два чалавекі звярнуліся месяц назад», — сказаў Лукашэнка, адказваючы ў нядзелю на пытанні журналістаў.

Пры гэтым ён не назваў, пра каго з асуджаных ідзе гаворка. «Скажу шчыра, не ведаю, не ў курсе справы, — сказаў Лукашэнка. — Калі звароты паступілі, дакументы знаходзяцца ў камісіі па памілаванні. Мы вас праінфармуем».

У прэс-службе Лукашэнкі ўдакладнілі, што з прашэннем аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы звярнуліся Сяргей Каваленка і Павел Сырамалотаў.

Варта, аднак, адзначыць, што гэтыя асуджаныя не з’яўляліся фігурантамі справы аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. Сяргей Каваленка асуджаны па абвінавачванні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Гаворка ідзе аб пакаранні, якое было вынесена апазыцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. Павел Сырамалотаў — адзін з анархістаў, асуджаных за спробу падпалу будынка КДБ у Бабруйску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0