Да канца 2012 года Міністэрства прамысловасці плануе стварыць 16 холдынгаў. Аб гэтым паведаміў міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч.

Паводле яго слоў, гэтая праца праводзіцца з мэтай «удасканалення структуры і эфектыўнасці кіравання, з мэтай стварэння больш эфектыўных вытворчасцей».

Як паведаміў Кацярыніч, на гэты час створана сем холдынгаў, сярод якіх «Гарызонт», «БелОМА», «МАЗ», «Аўтакампаненты», «Белстанкаінструмент», «Беларуская металургічная кампанія», «Амкадор».

Завяршаецца рэгістрацыя яшчэ трох холдынгаў, у тым ліку на базе «БелАЗа» і «Лідсельмаша», а таксама Мінскага маторнага завода, «Бабруйскаграмаша» і «Інтэграла».

Пасля іх акцыянавання плануецца стварыць холдынгі на базе МТЗ, «Гомсельмаша», «Магілёўліфтмаша» і Мінскага электрамеханічнага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?