Матч ветэранаў камандаў, якія станавіліся чэмпіёнамі СССР, пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 21 верасня. Пачатак, а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Матч адбудзецца ў рамках святкавання 30-годдзя перамогі мінскіх дынамаўцаў у чэмпіянаце СССР (1982) і 85-х угодкаў клуба.

У складзе дынамаўцаў на поле выйдуць Юрый Пудышаў, Сяргей Бароўскі, Ігар Гурыновіч, Андрэй Зыгмантовіч, Сяргей Гоцманаў, Віктар Сокал, Георгій Кандрацьеў ды іншыя вядомыя футбалісты 1980-х. Гуляць яны будуць пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.

Акрамя футбола гледачоў чакае канцэрт беларускіх выканаўцаў і феерверк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?