Вядомая спявачка з Калумбіі Шакіра пацвердзіла, што чакае ад свайго маладога чалавека — іспанскага футбаліста Жэрара Піке — першага дзіцёнка.

«Жэрар і я вельмі шчаслівыя, што неўзабаве ў нас з’явіцца першынец», — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце спявачкі.

Калі павінна нарадзіцца дзіця, Шакіра не паведаміла, аднак апавясціла прыхільнікаў, што не прыме ўдзел у музычным фэсце, запланаваным на бліжэйшыя выхадныя ў Лас-Вегасе.

Раней паведамлялася, што народзіцца хлопчык, якога Шакіра і Жэрар маюць намер назваць Улісіта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?