У датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах 18 верасня і 19 верасеня прынялі ўдзел 7,2% выбаршчыкаў Беларусі, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Найбольшая яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання зафіксавана ў Віцебскай вобласці. Тут прагаласавалі 8,2% выбаршчыкаў ад іх спісачнага складу.
Далей ідзе Магілёўская вобласць — 8,1%. У Гомельскай вобласці 7,9% тых, хто прагаласаваў датэрмінова, у Брэсцкай — 6,5%. У Мінскай вобласці ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 6,4% выбаршчыкаў, у Гродзенскай — 6,3%.

У Мінску яўка выбаршчыкаў на ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання склала 7,1%, праінфармаваў Мікалай Лазавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?